Лукашэнка засцярог Захад магчымасцю больш цесных адносінаў з Расіяй

Пры ўзмацненні ціску з боку Захаду Беларусь пойдзе на цяснейшыя адносіны з Расіяй. Пра гэта заявіў ў інтэрв'ю аўстрыйскаму агенцтву АПА Аляксандр Лукашэнка. "Думаю, што ў бліжэйшы час пры такім масіраваным ціску Захаду на Беларусь нашы адносіны з Расіяй будуць яшчэ цяснейшымі", - сказаў ён.

"Наша ніва" адзначае, што раней ён не дэманстраваў гэтак адкрыта сваёй тактыкі шантажу Расіі пагрозай павароту на Захад, а Захад - далейшай ліквідацыі суверэнітэту Беларусі, з мэтай дасягнення эканамічных выгадаў і льготаў.