Лукашэнка станоўча ацаніў дзейнасць супрацоўнікаў КДБ

Кіраўнік Беларусі станоўча ацэньвае працу супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Інфармацыю пра тое, што ён нібы вельмі незадаволены працай КДБ, Аляксандр Лукашэнка назваў чуткамі. Ён лічыць, што там працуюць самыя чыстыя і сумленныя людзі. Такую заяву зрабіў А.Лукашэнка, уручаючы сёння дзяржаўныя ўзнагароды афіцэрам КДБ.