Лукашэнка прызнаў, што вызваленне палітзняволеных адбылося невыпадкова

Датэрміновае вызваленне некаторых зняволеных абумоўлена гуманітарнымі меркаваннямі. Такую заяву зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Раней афіцыйныя асобы ніяк не каментавалі прычыны выхаду на волю Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Мікалая Аўтуховіча.

Паводле Лукашэнкі, гэта было зроблена для нармалізацыі адносінаў з Еўрапейскім Саюзам. “Цяпер чарга Еўрасаюза прадэманстраваць свае добрыя намеры ў адносінах беларускага народа”, — сказаў Лукашэнка.

Інтэрфакс