Лукашэнка пагражае Захаду разрывам адносін у выпадку непрызнання выбараў

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў Захаду адмовай ад дыялогу ў выпадку, калі не будуць прызнаныя парламенцкія выбары.
У прыватнасці, ён заявіў, што калі і на гэты раз выбары апынуцца “недэмакратычнымі”, то беларускія ўлады спыняць з Захадам усялякія размовы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выбарчая кампанія праходзіць у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі краіны, якія часта парушаюцца, каб праводзіць камапнію “паводле паняццяў Захаду і АБСЕ”.

Лукашэнка назваў сёлетнія выбары беспрэцэдэнтнымі, паведамляе “Інтэрфакс”.