Леанід Заіка: З-за падзення долара таннеюць амерыканскія аўтамабілі
Новы рэкорд пабіты на міжнародным рынку. У аўторак стала вядома, што курс долара да еўра падступіў да мяжы 1,6. Як адзначае "Наша ніва", 6 гадоў таму долар каштаваў удвая болей. Але
самае небяспечнае для стабільнасці міжнароднай фінансавай сістэмы —
гэта тэмп абясцэньвання, што склаў 10 % за апошнія тры месяцы.
Еўрарадыё пацікавілася ў эканаміста Леаніда Заікі, як можа гэта паўплываць на беларускую эканоміку і на дабрабыт беларусаў.
Леанід Заіка: "Практычна гэта пацвярджае гіпотэзу аб тым, што еўра з'яўляецца больш надзейным інструментам, і, скажам, манетарную базу (золатавалютныя рэзервы) можна трымаць ужо ў некалькі іншай кампаноўцы. Мне падаецца, што можна павялічыць долю і еўра, і расійскага рубля, і кітайскага юаня. Гэта першае, што можа зрабіць наш Нацыянальны банк".
Заіка мяркуе, што такім жа чынам могуць рэагаваць на сітуацыю прадпрыемствы і насельніцтва. Вядомы беларускі эканаміст дае парады:
"Для прадпрыемстваў важна зразумець, што станкі, машыны, абсталяванне ўжо танней набываць у краінах з доларавай складальнай г. зн. з зоны долара. Для спажывецкага рынку важна звярнуць увагу на тое, што амерыканскія машыны становяцца таннейшымі за еўрапейскія ў паўтары разы і яны далей становяцца ўсё больш таннымі".