Курт Фрэйзэр лічыць, што параза ад Чэхіі пойдзе на карысць яго падапечным

Пасля першага таварыскага матчу паміж зборнымі Чэхіі і Беларусі, прайгранага нашымі суайчыннікамі з лікам 2:7, і напярэдадні матчу ў адказ галоўны трэнер нашай каманды Курт Фрэйзэр падзяліўся ўражаннямі ад першага матчу. "Віншую зборную Чэхіі з выдатнай гульнёй і заслужанай перамогай, — сказаў настаўнік. — Мы ведалі, што гэты матч будзе вельмі складаным для нашай маладой каманды. Аднак такія гульні — неацэнны досвед як для беларускіх гульцоў, так і для мяне асабіста, які павінен пайсці нам на карысць".

"Прессбол"