Крышціяну Раналду і трое яго дзяцей (фота)

Адзін з найлепшых футбалістаў свету, форвард мадрыдскага “Рэала” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду выклаў у Instagram фота, на якім ён з трыма сваімі дзецьмі. Гэта — 7-гадовы Крышціяну-малодшы і двое блізнят, якія нядаўна нарадзіліся. Раналду напісаў у каментары да здымка, што ён шчаслівы.
Нядаўна ў Instagram футбаліст ужо выкладваў фота, на якім ён трымае сваіх блізнят. Дагэтуль невядома, хто іх маці. Як адзначае сайт meduza.io, гаворка можа ісці пра сурагатнае мацярынства.