Кітаец выйграў у латарэю 14 мільёнаў долараў

Жыхар паўночна-заходняй кітайскай правінцыі Ганьсу выйграў у латарэю самы вялікі ў гісторыі краіны прыз — 14 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на газету "Наньфан шоўду жыбао". Шчасліўчык, імя якога трымаецца ў сакрэце, купіў за 40 юаняў (прыкладна 5,5 долараў) 20 латарэйных білетаў, арыентуючыся на аднолькавыя спалучэнні двухзначных лічбаў на гэтых білетах.