Кіраўнікі краін Мытнага саюзу абмяркуюць уступленне ў СГА 5 ліпеня
Прэзідэнты краін Мытнага саюзу абмяркуюць тактыку ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) 5 ліпеня ў Астане. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў. Як нагадвае РІА "Новости", краіны — удзельніцы Мытнага саюзу раней дамовіліся, што працягнуць перамовы пра ўступленне ў СГА самастойна, але ўзгадняючы свае перагаворныя пазіцыі.
Шувалаў спадзяецца, што Расія ўступіць у СГА да канца гэтага года, бо завяршэнне перамоўнага працэсу зойме некалькі месяцаў. Па яго словах, Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі адпавядае ўсім правілам СГА і асноўным прынцыпам Еўрасаюза, таму Расія закліканая стаць "мастом для Казахстана і Беларусі".