Ірына Дарафеева: Новая "Калыханка" - беларуская, але ўжо ў сучасным выглядзе
У "Калыханцы" неўзабаве будзе гучаць новая песенька ў выкананні спявачкі Ірыны Дарафеевай. Як паведамляе "Вечерний Минск", музыку да яе напісаў заслужаны артыст Беларусі, кампазітар Ізмаіл Капланаў, аўтар словаў - паэт Алег Жукаў. Нагадаем, ранейшую калыханку напісаў кампазітар Васіль Раінчык на словы паэта Генадзя Бураўкіна. Еўрарадыё пацікавілася ў Ірыны Дарафеевай, якая "Калыханка" ёй больш спадабалася.
Ірына Дарафеева: "Паколькі я чалавек новага пакалення і разумею, што расце новае пакаленне, то ў мяне больш прыхільнасці да таго, што мы сёння стварылі. Вельмі прыгожая кампазіцыя. Беларуская, але ўжо ў такім сучасным выглядзе".
Ірына Дарафеева адзначае, што для "Калыханкі" быў зняты прыгожы мультыплікацыйны ролік. Што да сюжэту, дык яго галоўнымі героямі з'яўляюцца хлопчык і дзяўчынка, якія трапляюць у казачны свет сноў, дзе іх сустракаюць незвычайныя, фантастычныя персанажы. Прэм'ера новай "Калыханкі" прызначаная на 1 кастрычніка.
З тэкстам новай калыханкі, а таксама "старой" можна азнаёміцца тут.
Фота - naviny.by