Гурт "Стары Ольса" прэзентаваў новы сінгл і кліп
22 снежня гурт "Стары Ольса" прэзентаваў новы сінгл і кліп. "Спрадвечная тэма барацьбы цемры і святла, супрацьстаяння старога і новага, пра адвагу, сілу, мужнасць і веру", — такое апісанне прапануюць музыкі.
Атрымаўся сапраўдны падарунак для ўсіх прыхільнікаў творчасці "Старога Ольсы".