Гродзенцы скардзяцца на “рэканструктараў” Старога горада ў пракуратуру

Грамадскасць Гродна сёння падала скаргу ў абласную пракуратуру на дзеянні мясцовых уладаў пад час “рэканструкцыі” Старой часкті горада. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага гродзенскага карэспандэнта Змітра Цвікевіча: “Скарга змяшчае 9 пунктаў, якія на думку грамадскасці, ‘яўляюцца прамым парушэнням заканадаўства. У заяве гаворка ідзе ад парушэння закону аб гісторыка-культурнай спадчыны да не рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Пры гэтым, як зазначае адзін з заяўнікаў Павал Мажэйка, кожны з гэтых пунктаў падмоцоўваецца паперамі з міністэрстваў культуры, архітэктуры, а таксама рэспубліканскім інстытутам “Горадабудаўніцтва”, які наўпрост указваюць на парушэнні гродзенскіх уладаў пад час рэканструкцыі.

Да скаргі таксама далучана 800 подпісаў жыхароў Гродна.

Зміцер Цівеквіч, Еўрарадыё, Гродна”.