Грамадзяне з транспарантам "Свабоду зняволеным!" затрыманыя ў Наваполацку
Сёння ў Наваполацку затрыманыя двое мясцовых актывістаў, якія выставілі насупраць гарвыканкама вялікі транспарант "Свабоду зняволеным!" і партрэты тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Арганізатары і ўдзельнікі акцыі салідарнасці — Віктар Калеснік і Аляксандр Калінцаў — былі дастаўленыя ў Наваполацкі гарадскі аддзел міліцыі. Ім пагражае суд за адміністрацыйнае правапарушэнне.