Гамельчук заяўляе аб парушэнні выбарчага заканадаўства БРСМаўцамі
Назіральнік пры Гомельскай абласной выбарчай камісіі Анатоль Паплаўны 3 снежня звярнуўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам. У сваёй заяве ён інфармуе ЦВК аб парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў Паплаўны, пачынаючы з 1 снежня, у Чыгуначным раёне Гомеля актывісты БРСМ распаўсюджваюць улёткі з перадвыбарнай праграмай дзейнага прэзідэнта без выхадных даных. Па словах Паплаўнага, маладыя людзі самі рыхтуюць улёткі, раздрукоўваюць іх на капіравальнай машыне і распаўсюджваюць.
Анатоль Паплаўны лічыць, што такі факт парушае заканадаўства, у якім гаворыцца пра забарону распаўсюджвання агітацыйных матэрыялаў без выхадных даных. Таму назіральнік просіць кіраўніка ЦВК правесці праверку, па выніках якой вынесці ініцыятыўнай групе Лукашэнкі папярэджанне.