Фотарэпартаж з Бабра, дзе хату Алеся Пушкіна пільнуюць міліцыянты
Міліцыянты перашкаджаюць мастаку Алесю Пушкіну правесці акцыю на галоўнай плошчы мястэчка з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння раніцай каля яго хаты быў выстаўлены міліцэйскі пост. Вось што распавёў Еўрарадыё Алесь Пушкін:
"У 9.00 пад'ехаў поўны міліцэйскі УАЗ, стаў каля хаты. Зайшлі старшы лейтэнант, участковы інспектар Андрэй Канстанцінавіч Бярозка, капітан, аператыўны ўпаўнаважаны крымінальнага вышуку Крупскага РУУС Валерый Леанідавіч Костачка. Я іх добра ведаю, бо яны кожны раз мяне арыштоўваюць.
З імі яшчэ быў падпалкоўнік Андрэй Рышардавіч Рабовіч, намеснік начальніка Крупскага РУУС па крымінальным вышуку. Спыталі, што збіраюся рабіць, кажу: "У мяне ёсць свае планы". Яны прапануюць: "Давайце, пройдзем у міліцыю". Я кажу: "Не! Аблягчаць вам працу не буду. Будзем зараз біцца, піхацца. Будзем вас здымаць на тэлефон, як вы мяне цягнеце. Гэта запомніцца і дзецям".
Паводле словаў Пушкіна, пасля гэтага яны выйшлі, параіліся. І цяпер каля хаты стаіць аўтамабіль з міліцыянтамі.
Нагадаем, мастак збіраўся разам са сваёй сям'ёй зладзіць на галоўнай плошчы Бабра перфоманс: паставіць стол, шматлікія шпакоўні, сцягі, раздаваць людзям каляндарыкі і частаваць пірагом.
Алесь Пушкін кажа, што пакуль выходзіць з хаты не збіраецца, бо перакананы, што будзе адразу ж затрыманы.
Фота Алеся Пушкіна