Фэст “FROM THE ROOTS TO THE FRUITS!”: 2 танцпляцоўкі і ноч рэгі-музыкі!

28-га лістапада ў мінскім “R-Club” адбудзецца апошні ў гэтым годзе вялікі рэгі-фэст “FROM THE ROOTS TO THE FRUITS!”. Пра гэта распавёў Еўрарадыё аматар слабай долі і арганізатар імпрэзы Зміцер Шаўчук:

Зміцер Шаўчук: “Агенцтва “BoPromo” і паб “Графіці” дастаткова даўно думалі, як падняць настрой мінскай публіцы ва ўмовах мокрай восені, эпідэміі грыпу і бязлітаснага стаўлення да музычных рухаў Беларусі. Было вырашана сабраць тых, хто любіць слабую долю, добры настрой, сонца, мора ды добрыя думкі пад адным дахам. Таму 28-га лістапада ў “Рэгі-клабе” (дарэчы, вось так мы вырашылі перайменаваць “R-Club”) і адбудзецца апошні ў гэтым годзе вялікі рэгі-фестываль “FROM THE ROOTS TO THE FRUITS!” Прыходзьце!”

Падчас фэсту “R-Club” падзеліцца на дзве танцпляцоўкі. Галоўная сцэна будзе вібраваць пад жывое гучанне беларусаў “Адзіс Абеба”, “Botanic Project”, маскоўскіх гасцей “Рома ВПР” і “Фестываль Усяго на Свеце”. Другая сцэна фэсту будзе аддадзеная электронным паслядоўнікам вялікага Боба Марлі.