Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не хоча зліцця з "Белай Руссю"
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступае супраць зліцця з грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь". Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Па звестках "Інтэрфакса", Л.Козік назваў "Белую Русь" не болей чым памочнікам Федэрацыі прафсаюзаў.
Ён таксама адзначыў, што "Белая Русь" ставіць перад сабой тыя жа задачы, што і прафсаюзы. Аднак калі гэтая арганізацыя жадае стаць палітычнай партыяй, то тады ФПБ і "Белая Русь" пойдуць рознымі шляхамі, падкрэсліў Л.Козік.