Эстонскага дыпламата абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях
Часовы павераны амбасады Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн сёння падаў у адстаўку. Прычына — абвінавачанні з боку 20-гадовай жыхаркі Мінску ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе “Беларускі партызан”. Увечары 23 жніўня ананімны ліст з апісаннем гэтай гісторыі разышоўся па розных арганізацыях. Аўтарка ліста, 20-гадовая мінчанка, сцвярджае, што пазнаёмілася з эстонскім дыпламатам год таму і стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў. На знак падзякі Хары Лахтэйн нібыта зрабіў ёй і яе сяброўкам шэнгенскія візы.
Да ліста даданыя фотаздымкі. На іх можна ўбачыць часовага паверанага ў рэстарацыі разам з маладымі жанчынамі. На некалькіх фота Лахтэйн трымае руку на грудзях сваёй спадарожніцы.
Да ліста даданыя фотаздымкі. На іх можна ўбачыць часовага паверанага ў рэстарацыі разам з маладымі жанчынамі. На некалькіх фота Лахтэйн трымае руку на грудзях сваёй спадарожніцы.