ДТЗ у Беларусі можна будзе афармляць без ДАІ

Аварыі на дарогах Беларусі змогуць афармляцца без супрацоўнікаў ДАІ. Такое магчыма ў выпадку, калі шкода, нанесеная транспартнаму сродку, не будзе перавышаць 200 еўра. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.
Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня наступнага года.

Згодна з указам, пацярпелы ў выніку ДТЗ зможа звярнуцца не толькі ў страхавую арганізацыю, якая заключыла дамову з тым, хто нанёс шкоду, але і да страхавальніка, які заключыў такую дамову з пацярпелым.

Таксама страхавальнік будзе абавязаны цалкам пакрываць страты аўтаўладальнікаў, чые машыны пасля аварыі немагчыма будзе аднавіць.

На сёння страхавая кампанія не выплачвае кошт дэталяў, якія яшчэ можна выкарыстоўваць.