Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты "Ганцавіцкі час"
Журналістам недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Ганцавіцкім раённым савеце. Калі раней гэта зрабіў прэзідыюм мясцовага райсавета, дык цяпер - Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.
Старшыня аблсавету Ашмянцаў сцвярджае, што "дзяржаўны орган не абавязваецца даваць акрэдытацыю журналістам". Чыноўнік спасылаецца не нейкую "дыскрэдытацыю органаў улады" і "дэзінфармацыю насельніцтва ў СМІ", пры якіх дзяржорган мае права адмовіць.
Адзначым, што такіх фактаў у дачыненні да "Ганцавіцкага часу" чыноўнікам не выяўлялася.
"Ганцавіцкі час" - тыднёвік, які распаўсюджваецца на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна накладам у амаль 3 тысячы асобнікаў.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы