Давайце своечасова грошы, тады будзе газ – “Газпром” Беларусі
“Газпром” будзе пастаўляць газ у Беларусь толькі пры ўмове поўнай і своечасовай аплаты бягучых паставак. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні расійскай кампаніі.
“Газпром” спадзяецца “на няўхільнае выкананне беларускімі партнёрамі
ўсіх дамоўленасцяў аб умовах пастаўкі і транзіта расійскага газу”.
Нагадаем, напярэдадні “Белтрансгаз” цалкам выплаціў “Газпрому” запазычанасць за пастаўкі расійскага газу ў першым паўгоддзі 2007 года.
Аднак ужо 23 жніўня беларускаму боку давядзецца пералічыць “Газпрому” каля 150 мільёнаў долараў за газ, які быў пастаўлены ў ліпені.
Газета.Ру