Дакументальныя фота пабітых аўто з "жывога шчыта" 7 кастрычніка

На сайце onliner.by Еўрарадые без цяжкасці знайшло дакументальныя фота здарэння, пра якое “нічога не ведае” ДАІ. Нагадаем, чатыры месяцы таму на развязцы кальцавая дарога – Лагойская шаша інспектары ДАІ, таксама з дапамогай “жывога шчыта” спрабавалі спыніць нецвярозага кіроўцу “Пежо”. Па словах аднаго з пацярпелых, ён атрымаў складаны пералом нагі і да гэтага часу ходзіць на мыліцах. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці вядомы ДАІ гэты выпадак. Але, па словах начальніка рэспубліканскага ДПС Юрыя Літвіна, ён першы раз пра гэта чуе







Фота: http://forum.onliner.by