Цімафея Атрошчанкава будуць судзіць 31 студзеня

Цімафей Атрошчанкаў знаходзіцца ў турме на завулку Акрэсціна. У чым дакладна вінавацяць хлопца, невядома, паведамляе Радыё Свабода. Цімафея затрымалі 28 студзеня.

"Хтосьці пазваніў з КДБ і сказаў, што ёсць інфармацыя пра Сашу. І ён пайшоў на сустрэчу", - расказала адна са знаёмых Цімафея.

Нагадаем, Цімафей - брат зняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 снежня Аляксандра Атрошчанкава.

Аляксандар Атрошчанкаў — прэсавы сакратар былога кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава.