Ці вернецца Сяргей Дарафееў у тэлеэфір?

Сёння пасля месячнага перапынку выйшаў на працу кіраўнік дырэкцыі ранішняга вяшчання тэлеканала АНТ Сяргей Дарафееў. Нагадаем, Сяргея тэрмінова адправілі ў месячны адпачынак пасля жывога эфіру ток-шоў "Выбар" 19 снежня. Тады ён задаваў гасцям актуальныя пытанні, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

"Я нікуды не з'язджаў, быў у Мінску", — расказаў Дарафееў "Камсамолцы".

Пакуль невядома, ці вернецца ён на тэлеэкраны ў якасці вядучага ток-шоў "Выбар" і "Выбар+". Магчыма, гэта высветліцца на сустрэчы с кіраўніцтвам тэлеканала, якая прызначаная на заўтра, 20 студзеня.