Chevron эвакуюе сотні супрацоўнікаў з Нігерыі

Амерыканская нафтавая кампанія Chevron эвакуюе сотні супрацоўнікаў дапаможнага персанала са сваіх нафтаздабываючых аб'ектаў у Нігерыі з меркаванняў бяспекі. Па словах прэс-сакратара кампаніі Майкла Барэта, эвакуацыя не адаб'ецца на аб'ёмах здабычы нафты. Ён адзначыў, што кампанія будзе ўважліва сачыць за сітуацый у сферы бяспекі ў Нігерыі, аднак адмовіўся паведаміць калі персанал вернецца ў краіну.

Адной з прычын такога рашэння, стаў захоп грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума, якая працуе ў адной з англійскіх нафтаздабываючых кампаній. Выкрадальнікі запатрабавалі выкуп у памеры 1 мільёна 200 тысяч долараў.

Аднак у прызначаны на суботу час злачынцы не выйшлі на сувязь. Пасля гэтага ніякіх звестак пра лёс беларускі не было.


Паведамляе агенства “РосБизнесКонсалдинг”