Чэшская амбасада будзе выдаваць нацыянальныя візы на наступны год
З 21 снежня Чэхія ўступае ў Шэнгенскую зону. Аднак дагэтуль невядома, калі пачнецца выдача шэнгенскіх віз і ці будзе ўведзеная асобная нацыянальная віза для знаходжання толькі ў Чэхіі. Рашэнне міністэрства замежных спраў гэтай краіны чакаецца ў бліжэйшы час. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намеснік консула чэшскай амбасады ў Мінску
спадарыня Ірына Свобадава. Паводле яе словаў, прынамсі да 20 снежня можна
будзе падаць дакументы на атрыманне чэшскай аднаразовай або шматразовай
візы па цяперашніх коштах і правілах.
Прычым, дата паездкі і час знаходжання будзе залежыць ад часу, пазначанага ў запрашэнні. Гэта азначае, што, калі неабходна паехаць у Чэхію, напрыклад, у студзені або сакавіку (дарэчы, крайняя мяжа пакуль не вызначана), то аднаразовую візу можна атрымаць да 20 снежня за 14 еўра, але яна будзе дзейнічаць толькі для Чэхіі.
Пры наяўнасці неабходных дакументаў можна атрымаць шматразовую візу за 64 еўра.