Цэнтрвыбаркам раіць камісіям вырабляць празрыстыя скрынкі для галасавання

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік распавёў Еўрарадыё, што на семінары ў Брэсце ўздымалася пытанне празрыстых скрыняў для галасавання. Пазіцыя ЦВК такая: "Маеце магчымасць зрабіць празрыстыя скрынкі — рабіце". Лазавік: "Я ўчора праводзіў у Брэсце семінар са старшынямі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Там жа прысутнічалі намеснікі кіраўнікоў усіх райвыканкамаў, якія непасрэдна займаюцца выбарамі. Там было абвешчана, што ў каго ёсць магчымасць вырабіць празрыстыя скрынкі, калі ласка вырабляйце".

Але пры гэтым ЦВК шчыра дадае, што грошы на гэта ў бюджэце не прадугледжаныя.

Таму ніякіх загадаў на гэты конт няма, кажа Лазавік. Арганізацыі, якія фармуюць выбарчы ўчастак, могуць усталяваць скрынкі толькі па ўласным жаданні, за ўласныя грошы.