Былая крама “Dute-Free” цяпер прапануе купляць толькі беларускае

На памежным пераходзе “Бераставіца-Баброўнікі” ў Гродзенскай вобласці засталася адзіная крама на мяжы. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца тамтэйшага аддзялення “Белмытнясервіс”. Прычым гэтую краму нельга лічыць “Dute-Free”, бо цяпер там прадаецца толькі прадукцыя беларускіх вытворцаў: “Гэтыя памежныя крамы лічыліся толькі да лютага “Dute-Free”. А потым забаранілі гандаль безакцызнымі таварамі. Цяпер у памежнай краме прадаецца толькі беларуская прадукцыя. На сённяшні дзень у нас засталася толькі адна крама, бо астатнія адмовіліся працаваць выключна з беларускай прадукцыяй”.

Зміцер Траўчук, Еўрарадыё