Брэстаўчане ўсё часцей судзяцца з аператарамі мабільнага інтэрнэту
Мабільны аператар life:) ужо больш за паўгода прасоўвае ў Брэсце і ваколіцах мабільны інтэрнэт 3G. Аднак множацца скаргі кліентаў. Пра адзін з тыповых выпадкаў расказала Еўрарадыё старшыня Брэсцкага абласнога Таварыства аховы правоў спажыўцоў Ірына Маркава. Маркава: "Спажывец замовіў у life:) паслугу 3G, хуткасны мадэм з бяздротавай інтэрнэт-сувяззю. Аплаціў паслугу і пачаў карыстацца. У належны час аплаціў яе зноў. Прыйшло sms-паведамленне, што грошы паступілі на рахунак. А праз дзень усе грошы з рахунку былі знятыя, і ўключаны іншы, больш дарагі тарыф".
Спажывец пайшоў у галаўны офіс life:). Там яму патлумачылі, што ён мусіў дачакацца паведамлення, што яму можна надалей карыстацца танным тарыфам. Але гэта запісана ва ўзоры дамовы толькі ў галаўным офісе. А ў шапіках гэта ні ў дамове не прапісваюць, ні тлумачаць вусна, кажа спн.Маркава.
У брэсцкім офісе life:) Еўрарадыё распавялі, што праблемы кліенты сапраўды часта парушаюць дамову, што вядзе да скасавання таннага тарыфу. Але аператар нібыта саступае кліентам.
Гэта не адзінкавы выпадак. Ірына Маркава кажа, што ў чэрвені ў Жабінцы прадалі паслугу чалавеку, які жыве па-за зонай прыёму. Справу не вырашылі пагадненнем, і яе на карысць кліента разрашыў суд.
Скаргаў шмат, але не ўсе хочуць судзіцца, адзначае спн.Маркава. Цяпер да перадачы ў суд рыхтуюцца дзве справы па Брэсце.