Беларускія фрыстайлісткі занялі ўвесь п'едэстал на чэмпіянаце Расіі

П'едэстал пашаны / Sport5.by
Беларускія фрыстайлісткі занялі ўвесь п'едэстал на чэмпіянаце Расіі. На вышэйшую прыступку ўзнялася Ганна Дзяруга (88,52). Яе сяброўка па камандзе Анастасія Андрыянава заваявала срэбра (78,75), а тройку лепшых замкнула Любоў Піліпенка (78,43).
А вось мужчынам пахваліцца няма чым. Лепшы з беларусаў — Сцяпан Зелянко — заняў шостае месца. Макар Мітрафанаў стаў восьмым.
Беларускія спартоўцы выступаюць у Расіі, таму што шлях на больш прадстаўнічыя спаборніцтвы для іх закрыты пасля расійскага ўварвання ва Украіну. На беларускіх і расійскіх фрыстайлістаў накладзеныя міжнародныя санкцыі, яны не маюць права прымаць удзел у чэмпіянатах свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.