Беларуска заняла другое месца на конкурсе "Міс Еўропа Кантыненталь"
Элеанора Качалоўская / sb.by
На міжнародным конкурсе прыгажосці "Міс Еўропа Кантыненталь" другое месца заняла прадстаўніца Беларусі Элеанора Качалоўская. Яна атрымала тытул "Першая віцэ-міс".
Фінал конкурсу прайшоў мінулай ноччу ў Неапалі. На званне "Міс Еўропа Кантыненталь" прэтэндавалі 57 удзельніц. Пераможцай конкурсу стала прадстаўніца Ганконга.
Элеанора Качалоўская сёлета выйграла конкурс "Міс Беларусь". Праславілася яна тым, што не змагла сказаць, хто напісаў п'есу "Паўлінка".