Беларусь не спяшаецца ўводзіць біяметрычныя пашпарты

У Беларусі не плануецца ўсеагульны абмен пашпартоў пры ўвядзенні біяметрычных дакументаў. Пра гэта заявіў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоль Ланін. Ён растлумачыў, што біяметрычныя пашпарты будуць атрымліваць тыя грамадзяне, якім трэба выехаць за мяжу. У вокладцы пашпарта будзе размешчаны біячып з біяметрычнымі звесткамі чалавека. Такі пашпарт будзе выдавацца ў абмен на пашпарт, які мае грамадзяніна Беларусі.

ЁнПа словах чыноўніка, біяметрычныя пашпарты ў Беларусі пачнуць выдаваць, калі выезд з краіны стане цяжкім або немагчымым. Цяпер такіх складанасцяў няма. На ўвядзенне біяметрычных пашпартоў спатрэбіцца 2-3 гады.

Інтэрфакс