"БАТЭ" клічуць у Барселону і Манчэстар
1-2 лютага ў іспанскай Барселоне пройдзе міжнародны семінар, прысвечаны праблемам узаемаадносін паміж гарадамі, якія прымаюць спартовыя мерапрыемствы, і прыезджымі футбольнымі заўзятарамі. Запрашэнне на гэты форум за подпісам прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні і мэра Барселоны Хордзі Эрэў атрымаў і ФК БАТЭ. Падчас семінару прадстаўнікі клубаў з усёй Еўропы абмяняюцца досведам правядзення спаборніцтваў рознага ўзроўню. Падтрымала ініцыятыву і Еўрапейская асацыяцыя клубаў, чальцом якой з'яўляецца беларускі клуб.
Таксама, паведамляе "Прессбол", БАТЭ атрымаў запрашэнне ў Манчэстар. 1-2 сакавіка там пройдзе чацвёртая Генеральная Асамблея Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.
У праграме асамблеі — абмеркаванне ключавых пытанняў сусветнага футболу: фармат правядзення футбольнага турніру Алімпіяды і абвешчаны УЕФА прынцып фінансавага "Fair Play". Таксама ўвага будзе нададзена і пытанню рэгламентацыі дзейнасці агентаў.
Дарэчы, 2-3 сакавіка там жа, у Манчэстары, пройдзе міжнародная спартовая канферэнцыя "Soccerex", на якую прадстаўнікі ўсіх клубаў — чальцоў ЕАК запрошаныя ў якасці ганаровых гасцей.