Амерыканскія зоркі будуць байкатаваць сацыяльныя сеткі каб перамагчы СНІД
1 снежня ў дзень барацьбы са СНІДам Аліша Кіс, Лэдзі Гага, Джасцін Цімберлэйк і іншыя часова перастануць пісаць у Twitter і Facebook. Маўчанне будзе цягнуцца, пакуль зоркі не збяруць 1 мільён долараў. Такім чынам плануецца дапамагчы дзецям Афрыкі, хворым на СНІД, паведамляе сайт @Music.
Цалкам верагодна, што прыхільнікі з лёгкасцю збяруць суму, неабходную для таго, каб зоркі зноў з'явіліся ў сацыяльных сетках. Адзначым, што толькі ў адной Лэдзі Гага сёння налічваецца больш за 24 мільёны фанаў у сетцы Фэйсбук і больш за 7 мільёнаў фаловераў у Твітэры.
Фота: gaganews.com