Амерыканская сістэма СРА ў Чэхіі будзе каштаваць $550 млн

Амерыканскія эксперты завершылі працу ў чэшскім уездзе Брды, дзе плануецца размясціць радар сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША, паведамляе чэшскае інфармагенства ЧТК са спасылкай на міністэрства абароны краіны. У групу з 38 экспертаў уваходзілі толькі 4 вайскоўцы, астатнія – грамадзянскія асобы.

Яны мяркуюць, што базу СРА ЗША ў Чэхіі будуць абслугоўваць каля 200 чалавек, з іх 120 – амерыканскія вайскоўцы.

Перамовы па размяшчэнні могуць працягнуцца некалькі месяцаў, пры чым амерыканцы хочуць да канца года атрымаць адказ на пытанне, ці змогуць быць размешчаныя стратэгічныя аб’екты ЗША на тэрыторыі Чэхіі.

Агульныя выдаткі на размяшчэнне радару амерыканскай сістэмы СРА ацэньваюць у $550 мільёнаў.