Ад журналіста патрабуюць выбачэнняў і грашовых кампенсацый

Судовае рашэнне прадугледжвае, што Ляўчук павінен за ўласны кошт апублікаваць у газеце абвяржэнне сваіх ранейшых выказванняў пра тое, што рэдакцыя прымушала яго пісаць негатыўныя матэрыялы пра апазіцыю.

Як распавёў Алесь у жывым эфіры Еўрарадыё, такая "публікацыя" абыйдзецца яму амаль у 300 тысяч рублёў. Акрамя таго, ён павінен аплаціць 105 тысяч рублёў судовых выдаткаў. А яшчэ рэдакцыя патрабуе ад яго кампенсаваць выдаткі на паездкі з Мінска ў Брэст прадстаўніка і сведак істца. "Камандзіровачныя" цягнуць амаль на 700 тысяч рублёў.

Ляўчук з такім вынікам працэсу не згодны і будзе яго абскарджваць у абласным судзе. Першае паседжанне можа адбыцца ўжо 2 сакавіка.