19:42 Беларускія свінагадоўцы вывелі новую пароду парсюкоў

Завершана апрабацыя беларускай буйной белай пароды свінняў.
Даследаванне і селекцыйныя працы ў Лошніцы праводзіліся ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Была пастаўлена задача стварыць буйную белую пароду свінняў з высокай прадуктыўнасцю. У цяперашні час асноўныя працы завершаныя.

Атрыманая парода мае ўнікальныя адаптацыйныя здольнасці: паспяхова разводзіцца і з'яўляецца лідэрам па рэпрадукцыйных і аткормачных якасцях, можа гадавацца ў любых тэхналагічных умовах - як на сучасных прамысловых аб'ектах, так і ў сялянскіх фермерскіх гаспадарках і на таварных свінафермах сельгаспрадпрыемстваў, можа спажываць любы корм.

Навукоўцам для вывядзення гэтай пароды спатрэбілася больш за 40 гадоў, з 1975 па 2006 год, у эксперыментах удзельнічала 14 плямгасаў, паведамляе інтэрнет-выданне “Барысаў электронны”.