18:51 Беларусы штурмуюць падатковыя інспекцыі

Сёлета беларусы запоўнілі падатковых дэкларацыяў удвая болей, чым звычайна.  На гэты момант у падатковыя інспекцыі ўжо здалі дакументы амаль 160 тысяч чалавек. І хаця апошні дзень падачы дэкларацый пра сукупны гадавы даход прыпадае на 1 сакавіка, ужо цяпер ясна, што сёлета будуць пабітыя ўсе рэкорды.

У параўнанні з мінулым годам колькасць пададзеных дэкларацый узрасла адразу на 76 тысячаў. Дарэчы, траціну ўсіх дэкларантаў складаюць мінчукі.

Такая нечуваная лічба ахвотных пабачыцца з падатковым інспектарам звязаная з тым, што беларусы хочуць не заплаціць, а вярнуць пераплачаныя падаткі.