17:01 У Пінску размалявалі Леніна

Невядомыя пакінулі на пастаменце помніка Леніну белыя надпісы на англійскай мове. Мяркуючы па “мастацкім” афармленні напісанага, зроблена ідэалагічнае злачынства рукой графітчыкаў.

Падзея адбылася ў выходны дзень, таму роспіс на пастаменце застаўся некранутым да панядзелка. Высветлілася, што супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела гарвыканкама аб здарэнні нічога не ведаюць.

Жыхары Пінска глядзелі на размаляванага Леніна з усмешкай. "Гэта намёк на тое, што ўжо даўно прыйшоў час прыбраць помнік з галоўнай плошчы горада", — падзяліўся думкай мінак Аляксандр Сцепановіч.

Наста Лескавец, Еўрарадыё. Пінск