15:44 У Туркменістане адчынілася першая Інтэрнэт-кавярня
У сталіцы Туркменістана Ашхабадзе адчынілася першая Інтэрнэт-кавярня. Яе наведвальнікам даступныя
любыя сайты.
За гадзіну карыстання Інтэрнэтам трэба заплаціць 4 долары. Нагадаем, два дні таму
абраны прэзідэнтам гэтай краіны Курбангулы Бердымухамедаў аб’явіў, што Інтэрнэт
стане больш даступным для туркменаў.
Прынамсі, яго правядуць у школы. Бліжэйшым
часам Інтэрнэт-кавярні адчыняць у іншых
гарадах Туркменістана, паведамляе сайт afn.by.