15:19 Серыйнага забойцу свойскай жывёлы асудзілі ў Полацку

У Полацку асуджаны серыйны забойца свойскай жывёлы. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага віцебскага карэспандэнта Ядвігі Сташэўскай.

Да пяці з паловай гадоў зняволення прысудзілі 24-гадовага жыхара Полацку, які здзейсніў шэраг забойстваў на тэрыторыі раёну. Яго ахвярамі сталі 8 кароваў і конь. Хлопец уначы прабіраўся у хлеўчукі ды забіваў жывёл кувалдай, а зранку з’яўляўся ў вёсцы ўжо ў якасці прадпрымальніка, які купляе скаціну на мяса.


Серыйны забойца свойскай жывёлы раней ужо быў асуджаны за хуліганства. Адбыўшы свой тэрмін пакарання, ён паспрабаваў гандляваць мясам. Але справы ішлі кепска, і хлопец вырашыў палепшыць іх такім вось незвычайным чынам.