13:34 У цягніку “Кіеў - Мінск” знайшлі амаль 5 кг марыхуаны
Амаль пяць кілаграмаў марыхуаны знайшлі ўкраінскія мытнікі пры праверцы цягніка спалучэннем “Кіеў - Мінск” у пункце пропуску “Гарнастаеўка”. Наркатычнае рэчыва спрабаваў правезці праз беларуска-ўкраінскую мяжу 26-гадовы жыхар Тульскай вобласці Расіі. Паліэтыленавы пакет, схаваны на “трэцяй палічцы”, знайшоў службовы сабака. Пасажыр заявіў, што давезці пакет да Мінска яго папрасілі невядомыя людзі на кіеўскім вакзале за ўзнагароду ў 150 даляраў.
Пра здарэнне са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны паведамляе “БелаПАН”.
Пра здарэнне са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны паведамляе “БелаПАН”.