Змяніліся правілы выезду дзяцей за межы Беларусі

Змененыя правілы выезду беларускіх дзяцей за межы краіны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкаму Мікалай Шэўчык. Раней для выезду за межы Беларусі дзіцяці выдаваўся пашпарт, які быў сапраўдны ўвесь тэрмін да дасягнення дзіцем 16-гадовага веку. Цяпержа будуць выдавацца пашпарты з тэрмінам дзеяння на 5 гадоў.

Па словах начальніка ўпраўлення, пяцігадовы тэрмін дзеяння дзіцячых пашпартоў абумоўлены тым, што дзеці растуць, і калі 16-гадовы малады чалавек паказвае пашпарт, на фатаграфіі якога ён зняты яшчэ ў паўзунках, з ідэнтыфікацыяй могуць паўстаць праблемы.

"Інтэрфакс"