Злодзеі скралі атруты на 20 мільёнаў
Атрутных рэчываў на суму каля 20 млн рублёў скралі невядомыя ў сельскім вытворчым кааператыве "Баркоўскі" ў Бярозаўскім раёне. Зламыснікі ўначы сарвалі тры навесныя замкі на складзе, які, дарэчы, размяшчаецца на ахоўванай тэрыторыі малочна-таварнай фермы. З сабой злодзеі забралі такія рэчывы, як "Пілот", "Тарзан", "Актар" і інш. — агулам 14 найменняў. Распачатая крымінальная справа.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Бярозаўскі раён
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Бярозаўскі раён