"ЖЖаночы дзень у Гудвіне": чакаецца частковы стрыптыз!
Дзень 30-га верасня станецца запамінальным для прыхільнікаў жанчын і
року. Па-першае, ён аб’яўлены “ЖЖаночым днём”, а па-другое, дзень гэты
мае намер даказаць, што Жанчыны і Рок – непарушнае цэлае. Доказ таму вы
зможаце атрымаць, калі патрапіце ў бліжэйшы аўторак у клуб Гудвін
бліжэй да 19-й гадзіны. Музычна-жаночыя вечарыны - не новае ў свеце беларускай музыкі. Тым не менш кожная такая імпрэза прыцягвае ўвагу сваёй уласнай фішкай. Канцэрт, што адбудзецца ў Гудвіне 30-га верасня, мае свае фішкі: гурты “Naka”, “Indra” і “Тарпач”...
Вольга Самусік, лідэрка гурта “Тарпач”, запэўніла Еўрарадыё ў тым, што “ЖЖаночы дзень” у Гудвіне не мае аніякага дачынення да карыстальнікаў Інтэрнету:
Вольга Самусік: “ Я вельмі хачу абзавесціся сваім блогам у Нэце, толькі пакуль часу не стае...”
Для гурта “Тарпач” выступ 30-га верасня стане першым паўнавартасным канцэртам у новым сезоне. Паводле словаў Вольгі, канцэрт збярэ 3 добрых жаночых гурта з нагоды бабінага лета:
Вольга Самусік: “Зараз час такі бабскі: цёпла, сонейка, бабіна лета: чым не нагода для жаночый імпрэзы?!”
Кожны з гуртоў-удзельнікаў будучага канцэрту вядомы сваёй эпатажнасцю, таму фронтвумэнз рыхтуюць сюрпрызы сваім прыхільнікам. Рок-князёўна Вольга Самусік спынілася на думцы пра частковы стрыптыз на сцэне:
Вольга Самусік: “ Гудвін – кабак, таму трэба выкінуць нешта кабацкае на сцэне. Думаю пра стрыптыз... Частковы стрыптыз...”
Такім чынам, аўторак, 30-га верасня, 19-я гадзіна, клуб Гудвін: Рок, Жанчыны і нічога болей!
Фота: www.generation.by
з ЖЖ гурта Naka, www.indra2003.do.am