Зборная Белрусі па футболе выйграла ў Албаніі 4:2

У сённяшнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2008 года зборная Беларусі па футболе абыграла каманду Албаніі з лікам 4:2. Гульня праходзіла ў Тыране.
Першымі гол у вароты сапернікаў забілі беларусы. На 28-й хвіліне вызначыўся Максім Рамашчанка. Аднак албанцы ў першым тайме здолелі зраўняць лік і нават выйсці наперад.

Яшчэ да канца першай паловы вызначыўся Віталь Кутузаў. З лікам 2:2 каманды пайшлі на перапынак.

У другім тайме беларусы забілі два безадказныя галы (Віталь Кутузаў — 54-я віліна, Максім Рамашчанка з пенальці — 63-я хвіліна), у выніку чаго перамаглі — 4:2.

Такім чынам, Беларусь атрымала першую перамогу за апошнія чатыры матчы адборачнага этапу. Цікава, што два галы забіў Віталь Кутузаў, які раней не выступаў за зборную пад кіраўніцтвам Бернда Штанге.