Затрыманых падчас гомельскага канцэрта "N.R.M" пакаралі штрафам і арыштам
Сёння ў Гомелі былі пакараныя арыштам і штрафам затрыманыя 14 сакавіка падчас канцэрта "N.R.M" Канстанцін Жукоўскі і Марыя Тульжанкова. Суддзя Марына Дамненка прызнала Жукоўскага вінаватым у парушэнні
парадку і непадначаленні патрабаванням супрацоўніка міліцыі. Ён атрымаў
14 сутак арышту і штраф у памеры 700 тысяч рублёў.
Тульжанкову прызналі вінаватай у распаўсюдзе інфармацыйных матэрыялаў, якія "заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 25 сакавіка ў Мінску" і аштрафавалі на 350 тысяч рублёў.
Трое сутак ад часу затрымання Тульжанкова, як і Жукоўскі, правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычым, Канстанцін Жукоўскі ў знак пратэсту галадаў.
Ён сцвярджае, што падчас канцэрту на яго напалі невядомыя, якія не прадставіліся. Яны заламалі рукі і білі па нырках, а таксама душылі за шыю. Жукоўскі абараняўся, што і паставілі яму ў віну, інфармуе БелаПАН.
Адзначым, што на працягу апошніх месяцаў Канстанціна Жукоўскага "атакавала" падатковая інспекцыя, якая спачатку аштрафавала яго за атрыманы ад замежнага госця падарунак на вяселле, а пасля запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках... за ўсё жыццё.