Заснавальніка “Wikileaks” арыштавалі ў Брытаніі
Заснавальнік і кіраўнік скандальна вядомага інтэрнэт-рэсурсу “Wikileaks” Джуліян Асанж арыштаваны ў Брытаніі. Арышт адбыўся на аснове ордэра, выдадзенага Швецыяй, паведамляе Радыё "Свабода". У Швецыі 39-гадовага Асанжа вінавацяць у згвалтаванні.
Напярэдадні швейцарскі банк PostFinance паінфармаваў, што замарожвае рахунак Джуліяна Асанжа. На рахунку знаходзіліся асабістыя сродкі Асанжа, а таксама грошы на аплату паслуг яго адвакатаў.
“Wikileaks” працягвае выкладаць у сеціва дыпламатычнае ліставанне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з нагоды раскрыцця сакрэтнай інфармацыі.