Зачыненых пляжаў у Беларусі ўжо 38
У Беларусі забаранілі купацца ў 38 месцах масавага адпачынку, паведамляе БЕЛТА. Так, на Брэстчыне зачынілі 10 пляжаў. Прычына — неадпаведнасць адабраных спробаў вады паводле мікрабіялагічных паказнікаў. З той жа ж прычыны санслужба зачыніла шэраг пляжаў на Віцебшчыне, у тым ліку месца адпачынку на возеры Будачы ў санаторыі “Баравое” Докшыцкага раёна. У Гомельскай вобласці забароны на купанне звязаныя пераважна з тым, што пляжы не абсталяваныя належным чынам. Зрэшты, на возеры Камарына, а таксама на двух участках ракі Днепр у Рагачове нельга купацца з той прычыны, што там неадпаведная санітарным нормам вада.
У Гродзенскай вобласці зачынілі для купання пяць месцаў масавага адпачынку. Шэраг пляжаў зачынены ў Магілёўскай вобласці. У Мінскай вобласці небяспечны для купання толькі пляж “Паўднёвы” на Мінскім моры, а ў самім Мінску забароны на купанне не было.