За скрадзеную беларуску патрабуюць 1,2 мільёна долараў
Людзі, якія выкралі ў Нігерыі грамадзянку Беларусі Ірыну Экпо-Ума, запатрабавалі за яе вызваленне 1,2 мільёна долараў. Пра гэта паведаміў саветнік амбасады Расіі ў Нігерыі Віктар Ганчароў. Паводле яго слоў, іншых патрабаванняў злачынцы пакуль не высоўвалі. Ганчароў адзначыў, што Ірына жывая, яе стан на дадзены момант задавальняючы.
РИА “Новости”
РИА “Новости”